Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Таксама выпускнікі часта збіраюцца на малітву ў касцёлах падчас выпускных вечароў.
У многіх каталіцкіх парафіях Беларусі, пераважна, у заходняй частцы краіны, 23 траўня пасля апошніх званкоў у школах адбыліся святыя Імшы і набажэнствы ў інтэнцыях выпускнікоў.
Першыя здымкі з такой малітвы апублікавала парафія ў Гудагаі. Тут выпускнікі мясцовай сярэдняй школы ў санктуарыі Маці Божай Гудагайскай разам з роднымі і настаўнікамі дзякавалі Богу за час вучобы і прасілі дабраславення на далейшы жыццёвы шлях.
У Гудагаі, Мядзелі, Глыбокім, Шчучыне, Іўі ды іншых парафіях – асабліва ў невялікіх населеных пунктах – такая малітва з'яўляецца традыцыйнай і адбываецца ўжо шмат гадоў.
Многія маладыя людзі затым выязджаюць са сваіх родных месцаў, каб працягваць вучобу ў вялікіх гарадах і там далучаюцца да мясцовых каталіцкіх супольнасцяў.
Таксама выпускнікі часта збіраюцца на малітву ў касцёлах падчас выпускных вечароў – перад пачаткам Цэнтралізаваных экзаменаў.
Media
Related items
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?
-
Пра жыццё Тадэвуша Кандрусевіча выйшла кніга на беларускай мове
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?