Католікі ў Гродзенскай дыяцэзіі на працягу месяца моляцца за дзяржаўныя ўлады. Аб чым менавіта?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Каб клапаціліся пра супольнае дабро, захаванне маральнага ладу і справядлівасці».
Супольнасць «Жывога Ружанца» Гродзенскай дыяцэзіі, якая складаецца з тысяч вернікаў, атрымала адметную інтэнцыю для штодзённай малітвы ў чэрвені. Мы заўважылі гэта ў аб'явах парафій. Пасля змены таямніц Ружанца, якая адбылася 7 чэрвеня, новая інтэнцыя гучыць так:
«Молімся за кіраўніцтва і дзяржаўных служачых нашай краіны, каб, надзеленыя духам служэння і адказнасці, клапаціліся пра супольнае дабро, захаванне маральнага ладу і справядлівасці ў нашай Бацькаўшчыне».
Гэта дыяцэзіяльная інтэнцыя. Звычайна групы «Жывога Ружанца» моляцца ў паўсюднай інтэнцыі, якую вызначае на кожны месяц Папа Рымскі. Напрыклад, у чэрвені гэта малітва аб тым, каб каб спорт быў інструментам міру, сустрэчы і дыялогу.
Але ў некаторых рэгіёнах ёсць і дыяцэзіяльныя, і парафіяльныя інтэнцыі. Яны таксама змяняюцца штомесяц і звычайна тычацца рэлігійнага жыцця. У траўні дыяцэзіяльная інтэнцыя на Гродзеншчыне была за святароў і кансэкраваных асобаў.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У Мінску пасля 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара
-
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах