Logo
Print this page

«Даўно такога не бачыў». Біскуп выказаў захапленне звычаем у вясковай парафіі

Іерарх лічыць, што «сапраўдны і чысты культ Бога трывае ў такіх вось дробязях».

Самы малады і самы медыйны каталіцкі іерарх Беларусі пры наведванні парафіі ў Паланэчцы Баранавіцкага раёну выказаў захапленне тым, як тут прымаюць святую Камунію. Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Андрэй Зноска напісаў:

«Даўно не бачыў, каб вернікі так прымалі святую Камунію: укленчыўшы перад баляскамі, схаваўшы рукі пад белы абрусак. Калі ксёндз, на няшчасце, упусціць з рукі Найсвяцейшы Сакрамэнт, пабожныя людзі не дадуць святой Камуніі ўпасці на падлогу, але падхопяць Яе на чыстае палатно».

Біскуп лічыць, што «сапраўдны і чысты культ Бога трывае ў такіх вось дробязях», а парафіяне такім чынам вызнаюць веру «ў сапраўдную, рэчаісную і субстанцыяльную прысутнасць нашага Збаўцы Езуса Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце».

У каментарах адзначылі, што так жа па-ранейшаму прымаюць святую Камунію яшчэ ў некаторых вёсках і мястэчках – напрыклад, у Варнянах, Лельчыцах, але ў большасці месцаў традыцыя ўжо адыйшла.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.