BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Адразу пасля інаўгурацыі прэзідэнт Украіны Парашэнка адправіўся маліцца ў царкву - ВІДЭА

Новага прэзідэнта дабраславілі кіраўнікі ўсіх канфесій Украіны.

Адразу пасля ўрачыстай цырымоніі інаўгурацыі - ўступлення ў пасаду - прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка разам са сваімі блізкімі адправіўся ў храм «Сафія Кіеўская», каб памаліцца.

У набажэнстве ўдзельнічалі прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій. Напярэдадні інаўгурацыі кіраўнікі ўсіх канфесій Украіны дабраславілі новага прэзідэнта і выказалі яму сваю падтрымку.

Дарэчы, Пётр Парашэнка - моцны сем'янін, выхоўвае 4 дзяцей, яго жонцы 52 гады.

На цырымоніі інаўгурацыі, якая адбылася 7 чэрвеня, напярэдадні свята Пяцідзесятніцы, прысутнічалі 56 замежных дэлегацый, Беларусь прадстаўляў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Media

Last modified onСубота, 07 Чэрвень 2014 22:59
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць