Logo
Print this page

Яшчэ адзін польскі святар пасля шматгадовага служэння пакідае Беларусь. А што з іншымі?

Новыя дазволы на служэнне ў Беларусі замежным каталіцкім святарам выдаюць на вельмі кароткія тэрміны.

У парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Светлагорску развітваюцца са шматгадовым пробашчам. Ксёндз Тадэвуш Саморэк, місіянер з Польшчы, пакідае Беларусь, дзе ён служыў з 1999 году. Спачатку – у Гомелі, а з 2003 году – у Светлагорску.

Як даведаліся каталіцкія вернікі Беларусі, пасля заканчэння тэрміну дзеяння дазволу на рэлігійную дзейнасць, гэтаму польскаму святару далі новы дазвол усяго на тры месяцы. Яны яшчэ не мінулі, аднак ён вырашыў не чакаць заканчэння тэрміну, бо ён вельмі кароткі, не маючы далейшых перспектыў. Да таго ж, у яго ёсць праблемы са здароўем.

Для Пінскай дыяцэзіі, да якой адносіцца Светлагорск і якая адчувае асабліва востры дэфіцыт святароў, кожны такі выпадак – балючы.

Адносна некаторых іншых польскіх святароў вернікі даведаліся, што ў лістападзе яны атрымалі новы дазвол на служэнне ў Беларусі, але таксама на кароткі тэрмін – ад трох да шасці месяцаў. Сярод іх – некалькі святароў з Віцебскай дыяцэзіі, у тым ліку кусташ санктуарыя ў Браславе.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.