У Будслаў адправяцца 12 пешых пілігрымак - ІНФАРМАЦЫЯ
- Written by katolik-gomel.by
 - Published in Царква
 - Comments (1)
 
Для многіх гэтыя незабыўныя дні становяцца сапраўдным адкрыццём, сустрэчай з Жывым Богам, пераломным момантам у жыцці.
У 2014 годзе штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Будслаўскай Божай Маці пройдуць 4-5 ліпеня. У гэтыя дні ў мястэчку Будслаў збяруцца тысячы каталікоў з Беларусі і госці з іншых краін. Шмат хто прыязджае ў Будслаў на аўтобусах, аднак сотні вернікаў ідуць да іконы Божай Маці пешшу (ФОТА, ВІДЭА). Для многіх гэтыя незабыўныя пешыя пілігрымкі становяцца сапраўдным адкрыццём, сустрэчай з Жывым Богам, пераломным момантам у жыцці.
Catholic.by прапануе вашай увазе спіс пешых пілігрымак:
Пешая пілігрымка Мінск-Будслаў
- Пачатак: 30 чэрвеня, пасля святой Імшы на 8.00.
 - Запісацца на пілігрымку можна ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі або ў кожнай парафіі Мінска.
 - Падрабязнасці па тэлефоне: 8 (017) 203 65 41
 - Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 28 чэрвеня пасля святой Імшы на 18.30.
 
Пешая пілігрымка Віцебск-Будслаў 
- Пачатак: 27 чэрвеня, пасля святой Імшы на 6.00, касцёл святой Барбары
 - Запісацца на пілігрымку, а таксама атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефоне: +375 29 762 02 19 а. Томаш Міка
 - Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 23 чэрвеня на 19.00
 
Пешая пілігрымка Баранавічы-Будслаў
- Пачатак: 26 чэрвеня, 07.00, касцёл Маці Божай Фацімскай
 - Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 226 44 29 кс. Аляксандр Канановіч; +375 29 709 00 93 кс. Павел Рудзьман
 
Пешая пілігрымка Полацк-Будслаў
- Пачатак: 30 чэрвеня пасля малітвы ў 07.00
 - Запісацца на 10-ю пілігрымку, а таксама ўдакладніць падрабязнасці можна па тэлефоне: +375 21 443 33 90
 - Арганізатар пілігрымкі — кс. Аляксей Асон +375 29 718 95 82
 
Пешая пілігрымка Жодзіна-Будслаў
- Пачатак: 1 ліпеня пасля святой Імшы ў 8:00
 - Запісацца на пілігрымку, а таксама ўдакладніць падрабязнасці можна па тэлефоне: +375 29 136 52 89 кс. Міхаіл Цвячкоўскі MIC
 
Пешая пілігрымка Глыбокае-Будслаў
- Пачатак: 2 ліпеня пасля святой Імшы ў 8:00
 - Запісацца на пілігрымку, а таксама ўдакладніць падрабязнасці можна па тэлефоне: +375 29 892 09 77 кс. Вячаслаў Пялінак
 
Пешая пілігрымка Мёры-Будслаў
- Пачатак: 29 чэрвеня пасля святой Імшы ў 10:00
 - Запісацца на пілігрымку, а таксама ўдакладніць падрабязнасці можна па тэлефоне: +375 29 512 18 36 кс. Кшыштаф Мянкіна
 
 
Пешая пілігрымка Нарач-Будслаў
- Пачатак: 2 ліпеня, пасля святой Імшы на 12.00
 - Запісацца на пілігрымку, а таксама атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефоне: Шнітоўскай Ірыны Антонаўны: +375 44 759 91 18 Velcom; +375 29 552 79 16 МТС;
 - Запіс у пілігрымку да 22 чэрвеня.
 
Пешая пілігрымка Вілейка-Будслаў
- Пачатак: 2 ліпеня, пасля святой Імшы на 08:00.
 - Запісацца на пілігрымку, а таксама даведацца больш інфармацыі можна ў закрыстыі касцёла або па тэлефоне: +375 29 619 76 11 кс. Аляксандр Барыла
 - Пілігрымы будуць несці крыж Сусветных Дзен Моладзі і абраз Маці Божай Salus Populi Romani.
 
Пешая пілігрымка Гудагай-Будслаў
- Пачатак: 28 чэрвеня пасля св. Імшы ў 7:00
 - У пілігрымку ўключана пераправа праз Вілію
 - Запісацца можна па тэлефоне: +375 29 787 63 04 а. Казімір Мараўскі
 
XV пешая салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка Смаргонь-Будслаў
- Пачатак: 29 чэрвеня пасля св. Імшы ў 9:30
 - Запісацца на пілігрымку, а таксама даведацца больш інфармацыі можна па тэлефоне: 8 (01592) 22 795
 
Пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў 
- Пачатак: 1 ліпеня пасля св. Імшы на 09.00, касцёл святога Казіміра
 - Запісацца можна за дзень перад выйсцем з 17.00 у касцёле.
 - Па ўсіх пытаннях звярнуцца па тэлефоне: +375 29 767 72 18 а. Віталь Юркевіч OFMCap
 
     
Віцебск-Будслаў (Витебск-Будслав)
Полацк-Будслаў (Полоцк-Будслав)
Жодзіна-Будслаў (Жодино-Будслав)
Глыбокае-Будслаў (Глубокое-Будслав)
Мёры-Будслаў (Миоры-Будслав)
Нарач-Будслаў (Нарочь-Будслав)
Вілейка-Будслаў (Вилейка-Будслав)
Смаргонь-Будслаў (Сморгонь-Будслав)
Маладзечна-Будслаў (Молодечно-Будслав)
Прадстаўце вашу пілігрымку ў агульнай твітэр-трансляц ыі, адгукніцеся, калі ласка!
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу