BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа: вера ў Бога вызваляе ад страхаў, ланцугоў і свецкай улады

“Ці баімся мы? Чаго мы баімся? І калі баімся, куды хаваемся ў нашым душпастырскім жыцці ў пошуках бяспекі? Можа шукаем падтрымкі тых, хто мае ўладу ў гэтым свеце? Ці паддаёмся памылцы гонарыстасці, імкнучыся да ўзнагарод і прызнання, і нам здаецца, што там мы ў бяспецы? У чым мы шукаем нашай бяспекі?”

Такія пытанні паставіў 29 чэрвеня 2014 г., ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, папа Францішак перад арцыбіскупамі мітрапалітамі. Пантыфік блаславіў паліі і наклаў іх на плечы кожнага з іх, пераказаўшы знак спакою. Сярод 24 прызначаных за апошнія 12 месяцаў арцыбіскупаў былі іерархі з Індыі, Італіі, Польшчы, Бразіліі, Францыі, ЗША, Аўстрыі, Уругваю, Англіі і Філіпін. Палій з’яўляецца знакам гонару і літургічнай юрысдыкцыі. На самым пачатку Эўхарыстыі, якая прайшла ў ватыканскай базыліцы, Папа прывітаў дэлегацыю Канстантынопальскага Патрыярхату, якая традыцыйна прыбыла ў Ватыкан.

У сваёй гаміліі Францішак заўважыў, што “Пан вызваляе нас ад усялякага страху і ад усіх кайданоў, каб мы маглі быць па-сапраўднаму свабоднымі”. Ён падкрэсліў, што сведчанне апостала Пятра нагадвае, што нашым сапраўдным сховішчам з’яўляецца вера ў Бога. “Яна адхіляе любыя асцярогі і прымушае нас вызваліцца ад усялякай няволі і ўсіх спакус свету”, - сказаў Папа і дадаў, што “вернасць Бога большая за нашы здрады і мацнейшая за нашу нявернасць”.

Спасылаючыся на словы Езуса да Пятра: “Ідзі за мною!”, Францішак адзначыў, што досвед першага з апосталаў з’яўляецца важным паведамленнем для арцыбіскупаў. “Сёння Пан паўтарае мне, вам і ўсім пастырам: “Ідзі за мною”. Не марнуй час на пустыя пытанні і размовы, не спыняйся на другасных справах, але паглядзі на тое, што важна і ідзі за Мною. (...) Ідзі за мною кажучы пра Мяне тым, сярод якіх жывеш дзень за днём, у працы, дыялогу і сяброўстве. Ідзі за мной абвяшчаючы Евангелле ўсім, асабліва апошнім, каб усім хапіла Слова Жыцця, якое вызваляе ад ўсялякага страху і дае ўпэўненасць у вернасці Бога”, - сказаў Папа.

Малітва вернікаў прагучала ў тым ліку на рускай, партугальскай і французскай мовах. Падчас знаку спакою да Святога Айца падышла дэлегацыя Канстантынопальскага Патрыярхату. Пасля св. Імшы Пантыфік наблізіўся да хору Маскоўскага Патрыярхату, які прыехаў з Масквы спецыяльна на сённяшнія ўрачыстасці, і падзякаваў дырыжору і спевакам за супольнае з Сікстынскай капэлай музычнае аздабленне літургіі. Затым з дэлегацыяй Канстантынопальскага Патрыярхата Святы Айцец маліўся на працягу некалькіх хвілін на магіле св. Пятра.

Ватыканскае радыё

Last modified onПанядзелак, 30 Чэрвень 2014 15:10

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць