BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Зборная Аргентыны па футболе адправіла папе Францішку падарунак

Футбалісты зборнай Аргентыны, якія 13 ліпеня 2014 сталі віцэ-чэмпіёнамі сусветнага футбольнага першынства, адправілі папе Францішку футболку з подпісамі ўсіх 23 членаў нацыянальнай зборнай.

Такім чынам спартсмены пажадалі выказаць удзячнасць свайму знакамітаму суайчынніку за духоўную падтрымку і благаслаўленне, паведаміў на “Твітэры” адзін з аргентынскіх футбалістаў Максі Радрыгес. “Гэта падарунак, які зборная даслала нашаму Папе”, - напісаў ён. Запіс у сацыяльнай сетцы ілюстраваны фотаздымкам, на якім Радрыгес і Месі трымаюць футболку з нумарам 11 і подпісамі ўсіх футбалістаў.

Як вядома, папа Францішак з’яўляецца вялікім заўзятарам футболу. Перад пачаткам Чэмпіяната свету ў Бразіліі ён прыняў на аўдыенцыі нацыянальную зборную роднай краіны. Аргентынцы саступілі ў фінале сусветнага першынства камандзе Германіі з лікам 0:1.

Ватыканскае радыё

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць