Да малітвы аб міры ва Украіне заклікае ўсіх Каталіцкая Царква Беларусі + ВІДЭА-Live апошніх падзеяў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
"Сваёй малітвай мы ахопім усіх ахвяр братазабойчага канфлікту, асабліва тых, хто бязвінна загінуў у апошнія дні, – нашых братоў і сясцёр".
"Апошнія драматычныя падзеі ва Украіне з’яўляюцца для нас матывам, каб звярнуцца да вас, браты і сёстры, з заклікам да далейшай гарачай малітвы ў інтэнцыі мірнага вырашэння нарастаючага канфлікту ў гэтай краіне. Таму звяртаемся да ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, каб найбліжэйшыя дні былі напоўнены малітвай за Украіну.
Просім святароў, усіх вернікаў і людзей добрай волі, каб гэтая інтэнцыя стала для кожнага прыярытэтнай справай, а асабліва каб яна знайшла месца ў агульнай малітве, якую ўзносім да Усемагутнага Бога падчас святых Імшаў.
Падтрымліваючы ўкраінскі народ ў яго змаганні за свабоду і тэрытарыяльную незалежнасць, верым, што наш малітоўны зварот да Бога, для якога няма немагчымых рэчаў, паспрыяе спыненню канфліктнай сітуацыі, прынясе мір і згоду і дапаможа ў будаванні новага ладу ва Украіне. Сваёй малітвай мы ахопім усіх ахвяр братазабойчага канфлікту, асабліва тых, хто бязвінна загінуў у апошнія дні, – нашых братоў і сясцёр. Будзем маліцца таксама за ахвяр авіякатастрофы на ўсходзе Украіны.
Браты і сёстры, у такой нестабільнай сітуацыі, якая змяняецца з гадзіны на гадзіну, няхай у нашых сем’ях, парафіях, супольнасцях не будзе недахопу ў жэстах духоўнай салідарнасці і еднасці з нашым братнім украінскім народам", - гаворыцца ў паведамленні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі 18 ліпеня 2014 года.
Media
Related items
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?