BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Францішак заклікаў маліцца за спыненне канфліктаў на Блізкім Усходзе і Украіне

“З заклапочанасцю” успрыняў Святы Айцец навіны, якія прыходзяць з хрысціянскіх супольнасцяў у іракскім Масуле і іншых частак Блізкага Усходу.

Гэта месцы, адзначыў папа Францішак 20 ліпеня 2014 г. пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”, дзе паслядоўнікі Хрыста з самага пачатку хрысціянства жылі са сваімі суграмадзянамі, прапаноўваючы істотны ўклад у дабро грамадства, а цяпер вымушаны пакідаць свае дамы і ўцякаць ад насілля. Пантыфік сказаў, што ведае пра іх пакуты і памятае пра іх ў малітве. Ён таксама заклікаў вернікаў працягваць маліцца за вырашэнне канфліктных сітуацый, якія існуюць у розных частках свету, “асабліва на Блізкім Усходзе і Украіне”. “Насілле не перамагаецца насіллем! Насілле перамагаецца мірам!”, - сказаў Францішак.

Становішча хрысціян у Іраку становіцца ўсё больш і больш драматычным. Джыхадзісты захопліваюць іх дамы і ўводзяць забарону на любую гуманітарную дапамогу для іх. Вакол Масула і ў горадзе ўжо амаль няма хрысціян. Тых, хто застаўся, каталіцкія біскупы заклікалі пакінуць гэты раён. Новыя ўлады загадалі хрысціянам прыняць іслам або плаціць рэлігійны падатак, якi спаганяецца з немусульман. У адваротным выпадку, яны павінны пакінуць горад.

Ватыканскае радыё

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць