BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

30 жніўня пачынаюцца ўступныя іспыты ў Катэхетычны каледж у Баранавічах

Паступленне ў катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах будзе праходзіць у два туры. Першы тур уступнага экзамена для абітурыентаў адбудзецца 30 жніўня ў 11.00, другі тур – 6 верасня ў 11.00.

Навучанне ў катэхетычным каледжы ажыццяўляецца па трох спецыяльнасцях: катэхетыка, агульная тэалогія, сямейнае кансультаванне

  • Катэхетыка:  прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхетаў (выкладчыкаў катэхізіса). Студэнты гэтай групы акрамя вывучэння тэалогіі маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
  • Агульная тэалогія:  прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекта гуманітарных навук.
  • Сямейнае кансультаванне:  прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.

У каледж прымаюцца асобы ад 18 гадоў. Навучанне доўжыцца тры гады. Форма навучання — завочная. Заняткі пачынаюцца ў верасні і праходзяць па суботах і нядзелях два разы на месяц (першы і трэці тыдзень месяца).

Падрабязная нфармацыя па тэлефонах:

+375 (0163) 57-93-14; +375295135792 (МТС);
+375297273198 (МТС);

Факс: +375 (0163) 57-93-07; е-mail: callegge@gmail.com

кс. Андрэй Рылка

Last modified onСерада, 27 Жнівень 2014 11:00
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць