BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Беларусі адкрыецца новы салезіянскі араторый

Новы салезіянскі араторый імя Святога Дамініка Савіо будзе адкрыты пры парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціян у Бараўлянах. Яго асвячэнне адбудзецца ў Мінскім раёне 20 верасня.

Адкрыццё новага араторыя стане пачаткам да 200-годдзя святкавання дня нараджэння св. Яна Боско.

Праграма адкрыцця і асвячэння араторыя
:

  • 09:30 Рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10:15 Пачатак урачыстасцяў гімнам да Св. Яна Боско.
  • 10:30 Прывітальнае слова да ўдзельнікаў урачыстасцяў Рэгіянальнага Настаяцеля місіі “Св. Францыска Сальскага” (Салезіяне ў Беларусі) кс. Віктара Гайдукевіча SDB.
  • 10:45 Падрыхтоўка да Святой Імшы.
  • 11:00 Урачыстая Св. Імша пад кіраўніцтвам Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
  • 13:00 Абрад благаслаўлення Салезіянскага Манаскага Дому з Салезіянскім Араторыям і памятнай табліцы.
  • 13:45 Абед (для ўсіх удзельнікаў) з вясёлай праграмай з конкурсамі, песнямі і танцамі
  • 15:00 Тэатральная прэзентацыя салезіянскімі араторыямі галоўных падзей урачыстасці: Бараўляны (асвячэнне араторыя),Мінск (гадавіна прыбыцця рэліквій), Смаргонь (пачатак абыходу юбілейнага года).
  • 16:00 Завяршэнне ўрачыстасці. Розыгрыш латарэі. Малітва.
  • 16.20 Музычны канцэрт для жадаючых

Араторый — хрысціянскае выхаваўчае асяроддзе для дзяцей і моладзі. З лацінскай мовы слова «араторый» азначае месца для малітвы. Салезіянскі араторый — свайго роду «дом гасціннасці», дзе кожны можа знайсці сваё месца. Першыя араторыі працавалі задоўга да св. Яна Боско, але першы салезіянскі араторый быў заснаваны менавіта ім. Мэта салезіянскага араторыя — выхаванне добрых хрысціянаў.

Салезіянская сям’я ў Беларусі і парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны) сардэчна запрашаюць усіх вернікаў, а асабліва моладзь, на ўрачыстае адкрыццё і благаслаўленне новага араторыя Св. Дамініка Савіо, а таксама пачатак абыходу юбілейнага года 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско.

Урачыстасці пройдуць па адрасе: пасёлак Лясны, вул. Аляксандрова, 4а 

 Паводле www.sdb.by

Last modified onСерада, 27 Жнівень 2014 11:02
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць