BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ад віруса Эбола памерлі ўсе манахі супольнасці ў Ліберыі

ірус Эбола забіў усю супольнасць баніфратараў, што апекавалася хворымі ў шпіталі св. Юзафа ў сталіцы Ліберыі, Манровіі. Сам шпіталь, які належыць гэтаму ордэну, зачынілі і ён узновіць сваю працу толькі пасля прыезду новых працаўнікоў і дэзінфекцыі. Пра гэта паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенства.

2 жніўня памёр 52-гадовы брат Патрык Ншамдзэ, дырэктар шпіталя, а праз тыдзень 47-гадовая с. Ханталь Паскалайн з ордэна сясцёр-місіянерак Беззаганнага зачацця. 11 жніўня памерлі: 47-гадовы брат Джордж Кэмбэй і 75-гадовы кс. Мігель Паджарэс, якога прывезлі ў Іспанію, каб правесці яго лячэнне эксперыментальнымі лекамі ZMapp. Памерла таксама 6 свецкіх супрацоўнікаў: урач, медыцынскія сёстры і санітарны персанал.

Акрамя таго шпіталь быў зачынены з-за прычыны недахопу лекаў, а таксама пальчатак і масак, неабходных для таго, каб не заразіцца вірусам ад хворых.

25 жніўня з Мадрыда была паслана каманда з двух братоў, сястры місіянеркі і свецкага тэхніка, а таксама 20 кг лекавых сродкаў. Да іх будуць далучацца валанцёры. Калі яны прыбудуць ў Манровію, то будзе праведзена дэзінфекцыя шпіталя, пасля якой яго наноў адчыняць.

Вірус Эбола, які выклікае гемарагічную ліхаманку, забіў з сакавіка гэтага года ў некалькіх краінах Заходняй Еўропы больш за 1400 асоб. 

catholic.by

Last modified onСерада, 27 Жнівень 2014 23:05
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць