25 практычных парадаў жанатым мужчынам
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Як мужчыну стаць шчаслівым у шлюбе і дапамагчы жонцы стаць шчаслівай, распавёў амерыканскі блогер.
Амерыканскі блогер Сэм Гузман, хрысціянін, муж і бацька, апублікаваў артыкул на тэму шлюбу.
- Калісьці былі часы, калі галоўнай задачай было заваяваць сэрца сваёй жонкі. У нашы часы мужчыны забываюць пра гэта адразу пасля вяселля. Муж павінен на працягу ўсяго жыцця цікавіцца жонкай, быць у курсе яе жаданняў і надзей, страхаў і смуткаў. Шлюб - гэта сакрамэнт, у якім можна духоўна ўзбагаціць не толькі сябе, але і свайго сужэнца. Пасля таго, як чалавек прымае гэта сакрамэнт, на яго сыходзіць ласка, якая ў большай ці меншай ступені дзейнічае і на сужэнца, - піша Гузман.
Такім чынам, 25 парадаў жанатым мужчынам ад Сэма Гузмана:
1) Уважліва слухай, пра што кажа твая жонка
2) Будзь з ёй далікатны
3) Здзіўляй яе, падносячы ёй, напрыклад, кветкі
4) Запрасі яе паабедаць (без дзяцей)
5) Падары ёй кнігу, якую яна хоча прачытаць
6) Пішы ёй смс-паведамленні, у якіх ты нагадваеш ёй, што любіш яе
7) Мый посуд
8) Займіся чым-небудзь з яе спісу спраў
9) Калі ў вас народзяцца дзеці, змяняй падгузнікі
10) Застанься з дзецьмі, каб даць ёй магчымасць сустрэцца з сяброўкамі
11) Прытрымлівай для яе дзверы
12) Маліся разам з ёй і за яе
13) Прасі ў яе прабачэння, калі ты вінаваты
14) Прабачай яе, калі яна правінілася, і не крыўдуй на яе
15) Пытай у яе парады 16) Даведайся, што яе злуе, і пазбягай гэтага
17) Хадзі з ёй за пакупкамі
18) Пасціся разам з ёй
19) Стаўся з разуменнем да яе страхаў, суцеш яе нават тады, калі ты яе не разумееш
20) Гавары з ёй пра жыццё
21) Рабі ёй кампліменты
22) Не саромейся цалаваць яе на людзях і пры дзецях
23) Трымай яе за руку
24) Адмоўся ад сваіх жаданняў дзеля таго, што хоча яна
25) Не крытыкуй яе і не скардзься на яе; паважай яе.
Па матэрыялах Katolik.ru
Related items
-
Беларускія манахі і манахіні ствараюць медыяпраект. Пра што яны распавядаюць?
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў
-
Калекцыю беларускіх рублёў сабралі ў касцёле ў Латвіі, і вось чаму
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу