У Гомелі ўшануюць памяць новапакутнікаў, якія пацярпелі ад сталінскіх рэпрэсій
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Праваслаўная царква правяла вечар памяці ў бібліятэцы, а каталікі памоляцца на месцы расстрэлаў рэпрэсаваных.
Згодна з апошнімі зменамі, 1 лістапада, у дзень Усіх святых, у 15.00 гомельская рымска-каталіцкая парафія правядзе малебен каля крыжа на 9-м кіламетры Чарнігаўскага шашы (на павароце ў Цэнтр радыяцыйнай медыцыны) - на месцы, дзе карнікі НКВД здзяйснялі масавыя расстрэлы, у тым ліку святароў і свецкіх. Гэта адно з месцаў масавых расстрэлаў ахвяр бальшавіцкага тэрору ў перыяд 1919-1940 гг.
Таксама каля крыжа каталікі будуць маліцца аб прабачэнні тых, хто здзяйсняў рэпрэсіі і расстрэльваў нявінных людзей.
А 2 лістапада, у Дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў, у 15.00 малебен пройдзе на Навабеліцкіх могілках (насупраць мясакамбінату) на магілах святароў.
Дарэчы, у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна царкоўна-гістарычная камісія Гомельскай Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў рамках XI Свята-Пакроўскіх чытанняў 30 лістапада правяла Вечар памяці гомельскіх новапакутнікаў, якія пацярпелі ў 1920-х-1930-х гадах ад сталінскіх рэпрэсій.
Related items
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?