Logo
Print this page

Гомельскі фатограф стварыў новую сферычную панараму касцёла

Цяпер пано інтэр'еру ўключае алтарны абраз - фрэску італьянскага мастака.

Вядомы гомельскі фатограф Сяргей Бабчанка прафесійна здымае 3D-панарамы мясцовых адметных будынкаў і гарадскіх падзеяў, размяшчаючы свае працы на сайце 3dpano.by. Адна з першых панарам фатографа была зроблена ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве. Але нядаўна інтэр'ер храма ўпрыгожыў алтарны абраз, таму Сяргей Бабчанка бясплатна зрабіў новую сферычную панараму касцёла.

Фатограф здымаў падчас англамоўнай Імшы, і ў 3D-панараму патрапілі замежныя студэнты з Афрыкі. А зараз у Сяргея Бабчанкі новая ідэя - неўзабаве ён плануе зрабіць сферычную панараму з вернікамі падчас галоўнай нядзельнай Імшы.

Last modified onАўторак, 29 Студзень 2013 13:03
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.