BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Да свята Нараджэння Хрыстовага ў Гомель даставілі Бэтлеемскі агонь - ФОТА

Усе жадаючыя могуць падпаліць свае лампады, каб занесці агонь з месца нараджэння Хрыста ва ўласныя дамы.

Агонь з Бэтлеему, месцы зямнога нараджэння Ісуса Хрыста, 21 снежня на нядзельнай святой Імшы ў Гомелі прыняў з рук мясцовых каталіцкіх скаўтаў біскуп Казімір Велікаселец. Каб даставіць яго да раніцы ў Гомель, скаўты адправіліся за ім у Мінск яшчэ ў ноч на суботу, а па дарозе на розных машынах заязджалі ў многія гарады, каб перадаць сімвал Раства, якое каталікі святкуюць 25 снежня: у Магілёў, Бабруйск, Асіповічы, Жлобін , Нясвіж, Баранавічы, Пінск, Лунінец, Мазыр.

У Гомель група скаўтаў даставіла Бэтлеемскі агонь ужо ў пяты раз. Важна было прасачыць, каб агонь у дарозе не згас, інакш давялося б зноў вяртацца за ім у Мінск. У Гомелі і іншых гарадах усе жадаючыя могуць падпаліць свае лампады пасля святых Імшаў, каб занесці агонь з Бэтлеему ва ўласныя дамы ці перадаць родным. У касцёлах агонь прабудзе да Раства ў праваслаўных, каб перадаць яго братам па веры.

Бэтлеемскі агонь скаўты прывозяць у Беларусь ужо больш за 15 гадоў. Святыня пачынае сваё падарожжа з Вены, куды яе дастаўляюць самалётам з Бэтлеему, потым агонь перадаюць у Чэхію, Польшчу і вязуць да беларускай мяжы, дзе ўрачыста ўручаюць мясцовым скаўтам.

Як кажуць святары, не варта ставіцца да бэтлеемскага агню як да містычнай з'явы. Гэтая святыня мае глыбокі духоўны сэнс, для хрысціяніна гэта сімвал гарачага сэрца, гарачай любові і веры, якімі неабходна дзяліцца адзін з адным.

Last modified onНядзеля, 21 Снежань 2014 12:45
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць