Гомельскія каталікі асвячаюць свае дамы [фота]
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Гэты абрад праводзіцца для выгнання злога духу і Божага дабраславення сям'і.
Традыцыйна ў пачатку года каталіцкія святары наведваюць сваіх вернікаў з душпастырскім візітам, падчас якога асвячаюць іх дамы і кватэры. Нягледзячы на тое, што час Каляды ўжо скончыўся, не ўсе вернікі паспелі запрасіць да сябе святароў. Але гэта не позна зрабіць у любы час, таму асвячэнне дамоў працягваецца і ў Вялікі пост.
- Дом трэба асвячаць як мінімум раз на год, - кажа вікарый гомельскай парафіі кс. Дамінік. - Па-першае, таму, што ў доме можа жыць злы дух, якога трэба выгнаць. А па-другое, каб прасіць Госпада аб дабраславенні гэтай сям'і, аб дапамозе Хрыста ў іх жыцці.
Абрад асвячэння жылля складаецца з невялікай малітвы святара разам з гаспадарамі дома і акрапленнем яго святой вадой.
Усяго з пачатку года гомельскія каталіцкія святары паспелі пабываць з пастырскім візітам ўжо ў некалькіх дзесяткаў сваіх вернікаў.
Related items
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа
-
Арцыбіскуп Кандрусевіч – зноў на службе пасля месяца лячэння
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць