У Гомелі адродзяць каталіцкую парафію, знішчаную бальшавікамі
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Сімвалічна, што касцёл Успення Божай Маці маюць намер пабудаваць у Савецкім раёне горада.
Станоўчае рашэнне аб рэгістрацыі рыма-каталіцкай парафіі Унебаўзяцця Божай Маці 21 лютага прынята на паседжанні Гомельскага гарвыканкама. Цяпер дакументы будуць накіраваныя ў абласны выканаўчы камітэт для завяршэння працэдуры рэгістрацыі.
Касцёл Унебаўзяцця Божай Маці яшчэ з царскага часу размяшчаўся ў Гомелі на месцы цяперашняй плошчы Леніна (тады - Кірмашовай), прыкладна ў тым месцы, дзе цяпер стаяць драмтэатр і будынак Белтэлекама. У 1940-м годзе бальшавікі разбурылі храм. І цяпер з'явіўся намер адрадзіць парафію ў Савецкім раёне горада.
- Шмат каму з вернікаў, якія жывуць у Савецкім раёне, далёка і доўга дабірацца да храма ў цэнтры Гомеля. У іншых гарадах са значна меншай колькасцю насельніцтва - больш каталіцкіх храмаў. Да таго ж, мы пакліканы быць сучаснымі апосталамі, бо многія людзі да гэтага часу не ведаюць Бога, і толькі калісьці чулі галоўную хрысціянскую малітву "Ойча наш". Давайце сведчанні, ідзіце самі і вядзіце іншых да Бога, - заклікаў біскуп Казімір Велікаселец.
Нагадаем, у мінулым годзе ў Гомелі была зарэгістравана другая рыма-каталіцкая парафія - Анёлаў-Ахоўнікаў. Планы па будаўніцтве касцёла ў Навабеліцкім раёне застаюцца ў сіле. А пакуль у Гомелі ёсць толькі адзін каталіцкі храм - Нараджэння Божай Маці па адрасе вул. Савецкая, 118.
Чытайце таксама:
У Гомелі зарэгістравана другая рыма-каталіцкая парафія >>>
З кнігі «Касцел і ўлада на Гомельшчыне (20-30-я гады ХХ ст.)»
Related items
-
Памятаеце гэту невідушчую спявачку? Яна зноў выступіць у касцёле
-
Біскуп Гродзенскі паказаў гадзіннік, які яму падарылі. Чым ён асаблівы?
-
Тысячы людзей даведаліся пра маленькі касцёл у Мінску і яго патрэбы – дапамагла душэўнасць
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
З розніцай у 13 разоў выдзелена дзяржпадтрымка на праваслаўны і каталіцкі «духоўныя цэнтры» Беларусі