Каталіцкая Царква Беларусі адказала на абвінавачванні уладаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
"Гэта неабгрунтаваная абраза Каталіцкага Касцёла і распальванне міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасці".
Каталіцкія Біскупы Беларусі на пазачарговым пленарным пасяджэнні 30 студзеня 2015 г. абмеркавалі агучаныя ў апошні час абвінавачванні ў адрас польскіх святароў, якія служаць у Беларусі, а таксама ў незацікаўленасці кіраўніцтва Каталіцкага Касцёла ў падрыхтоўцы сваіх святароў. Нагадаем, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, а затым і прэзідэнт Беларусі публічна выказалі прэтэнзіі да польскіх святароў, які служаць у Беларусі.
"Мы, як і вернікі-католікі, з глыбокай заклапочанасцю ўспрымаем гэтыя абвінавачванні, якія лічым неабгрунтаванай абразай Каталіцкага Касцёла і распальваннем міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасці.
У 1989 г. у Беларусі служыла каля 60 мясцовых святароў. Цяпер іх колькасць узрасла да 360, г.зн. павялічылася ў шэсць разоў. Няўжо гэта не паказчык таго, што наш Касцёл прыкладае шмат намаганняў у вобласці падрыхтоўкі мясцовых святароў? Праблема ў тым, што ў савецкія часы ў Беларусі з-за адсутнасці семінарыі не было магчымасці падрыхтоўкі новых святароў. Дзякуй Богу, сёння гэта магчыма, але пры гэтым трэба памятаць і пра тое, што святарства — гэта не прафесія, а пакліканне, і ніякай сілай нікога нельга паслаць у семінарыю.
Наш Касцёл усё яшчэ мае патрэбу ў дапамозе святароў з замежжа. Але мы адраджаем беларускі Касцёл, і святары з замежжа займаюцца пастырскай дзейнасцю сярод грамадзян нашай краіны, дабрачыннасцю, будуюць і аднаўляюць святыні, якія яны з сабою не забяруць, але пакінуць тут. Без іх дапамогі шматлікія вернікі застануцца без пастырскай апекі.
Мы запрашаем дапамагаць святароў і з іншых краін, але ў сувязі з агульным недахопам іх колькасці гэта практычна немагчыма рэалізаваць. У асобных выпадках некаторыя святары, якія мелі магчымасць прыехаць, не атрымалі дазволу на служэнне.
Таму мы звярнуліся да Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Гулякі Л. П. з просьбай прадставіць канкрэтныя факты па выказаных абвінавачваннях і з прапановай у будучыні прадметна абмяркоўваць падобныя праблемы непасрэдна з намі.
Нягледзячы на існуючыя цяжкасці, мы выказваем надзею на працяг канструктыўнага, у духу дыялогу, развіцця адносін Каталіцкага Касцёла з дзяржавай і грамадствам, з іншымі веравызнаннямі, найперш з Беларускай Праваслаўнай Царквой, на карысць нашага народа, яго маральнага выхавання, кансалідацыі грамадства і развіцця міжканфесійнага і міжнацыянальнага супакою", - цытуе Сatholic.by.
Related items
- Праваслаўныя ў касцёле, католікі ў мячэці. Топ-5 навін рэгіёнаў
- Новы біскуп пасвечаны ў Беларусі: «Просім міра ў Бога»
- «Ужо былі пададзеныя дакументы ў ЗАГС». Блогерка распавяла, як здабыла веру і трапіла ў кляштар
- Біскуп пракаментаваў абстрэл Львова і звярнуўся да расіянаў
- Топ-7 фота і відэа з рэкалекцый пакаяння за Беларусь
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу