Logo
Print this page

Гомельскія каталікі далучыліся да збору подпісаў пад зваротам да ўладаў

Вернікі лічаць, што стаўленне Леаніда Гуляка да Каталіцкай царквы - неаб'ектыўнае і прадузятае.

Подпісы пад адкрытым лістом прэзідэнту Беларусі збіраюць каталікі ў розных кутках Беларусі, у тым ліку ў Гомелі. У звароце гаворыцца пра тое, што «Каталіцкая царква ў Беларусі - гэта не Польскі Касцёл, а Беларускі»:

«Сёння Каталіцкая Царква ў Беларусі іграе важную ролю ў выхаванні дзяцей і моладзі, захаванні сямейных каштоўнасцяў, падтрымцы адзінокіх і пажылых людзей. Развіваецца і павялічваецца сацыяльная і дабрачынная дзейнасць».

У звароце сказана:

«Выказваем сваю занепакоенасць і незадаволенасць дзеяннямі некаторых чыноўнікаў, а менавіта Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Беларусі Леаніда Гулякі. Мы лічым, што стаўленне спадара Гуляка да Касцёлу неаб'ектыўнае і прадузятае. Каталіцкая Царква - гэта не нейкая замежная арганізацыя, а мы - грамадзяне Беларусі».

У звароце падкрэсліваецца, што выступ Леаніда Гулякі 22 студзеня стаў «апошняй кропляй»:

«Мы не можам больш маўчаць. Гэта не што іншае, як крытыка без фактаў. Яна расцэньваецца намі як абраза вернікаў, нашых пастыраў і нашых рэлігійных пачуццяў. Мы лічым, што падобнымі выступамі Леанід Гуляка ўносіць разлад у адносінах Царквы і дзяржавы, нагнятае міжканфесійную варожасць».

Нагадаем, Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі з просьбай прадаставіць канкрэтныя факты пасля яго публічнай заявы пра тое, што некаторыя каталіцкія святары з Польшчы займаюцца ў Беларусі палітыкай і парушаюць законы.

Last modified onНядзеля, 08 Люты 2015 17:14
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.