BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Раздзірайце сэрцы вашыя, а не адзенне вашае» - каталікі пачалі Вялікі пост - ФОТА

Пасыпанне галавы попелам з'яўляецца традыцыйным знакам пакаяння, прымірэння з Богам праз скруху сэрца.

18 лютага, у Папяльцовую сераду, каталікі ўсяго свету збіраюцца ў храмах, каб пачаць Вялікі пост. Пасыпанне галавы попелам, якое адбываецца падчас Імшы, - напамін таго, што чалавек - прах, з'яўляецца традыцыйным знакам пакаяння, прымірэння з Богам праз скруху сэрца. У Папяльцовую сераду католікі трымаюць строгі пост, многія праводзяць гэты дзень толькі на хлебе і вадзе.

У Папяльцовую сераду ў касцёлах чытаюць кнігу прарока Ёіля: «Раздзірайце сэрцы вашыя, а ня вопратку сваю, і звярнецеся да Госпада Бога вашага; бо Ён добры і міласэрны, шматцярплівы і шматмілажальны».

- Бог не хоча гібелі грэшніка, але хоча яго навяртання, таму што вельмі любіць яго. Бог крычыць да грэшніка: навярніся, прыйдзі да мяне! Бо ведае, што грэх вядзе да згубы, - адзначыў вікарый гомельскага касцёла айцец Кшыштаф.

У чытанні з Евангелля Царква нагадвае вернікам, як вучыць выконваць пост сам Хрыстос: "Глядзіце, не чыніце справядлівасці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш, не атрымаеце ўзнагароды ад Айца вашага, які ў нябёсах. Калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб людзі хвалілі іх. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. Калі даеш міласціну, няхай не ведае твая левая рука, што робіць правіца твая, каб міласціна твая была патаемнай. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.

І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі. Бо яны любяць маліцца, стоячы ў сінагогах і на рагах вуліц, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзверы свае, маліся да Айца твайго, які ў таемнасці. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.

Калі посціце, не будзьце панурымі, як крывадушнікі. Бо яны закрываюць свае твары, каб людзі бачылі, што яны посцяць. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. А ты, калі посціш, намасці галаву сваю і абмый твар свой, каб паказаць, што посціш, не перад людзьмі, але перад Айцом тваім, які ў таемнасці. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе". Мц 6, 1–6. 16–18

Святар таксама заклікаў, каб 40 дзён Вялікага посту сталі часам пастаяннага навяртання да Бога, пакаяння і гераічнай барацьбы супраць спакусаў. Нагадаем, Вялікдзень у 2015 годзе каталікі адзначаць 5 красавіка.

Чытайце таксама, як правільна праводзіць Вялікі пост: Пост - гэта не замена мяса на яшчэ больш смачную рыбу! >>>

Last modified onНядзеля, 22 Люты 2015 19:33
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць