У Гомелі намераны заснаваць групу «Легіёна Марыі»
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Амаль 20 вернікаў ужо запісаліся ў рух, мэта якога - дасягненне ўласнай святасці і евангелізацыя сярод тых, хто жыве па-за Касцёлам.
Па дабраславенні біскупа Пінскай дыяцэзіі Антонія Дзям'янкі гомельскую рыма-каталіцкую парафію наведалі прадстаўнікі сусветнага каталіцкага руху «Легіён Марыі». У гэтым руху ўдзельнічаюць некалькі мільёнаў чалавек, і ўпершыню групу «Легіёна Марыі» маюць намер заснаваць у Гомелі.
- Хрыстос кажа пра тое, што дрэва, якое не родзіць пладоў, ссякаюць і кідаюць у агонь. І наша галоўная мэта - дасягненне ўласнай святасці і распаўсюджванне хрысціянства, евангелізацыя сярод тых, хто жыве па-за Касцёлам. Мы ходзім па бальніцах, па дзіцячых дамах, проста па вуліцы, і размаўляем з людзьмі аб грамадзянскіх шлюбах, абортах і іншых грахах, якія робяць чалавека няшчасным, - распавёў актыўны ўдзельнік руху, мінчанін Мікалай. - У тых людзей, якія ўжо ўступілі ў «Легіён Марыі», ёсць свае абавязкі, кожнаму святар дае пэўныя заданні, зыходзячы са здольнасцяў, інтарэсаў і харызмы чалавека. Хтосьці дапамагае ў прытулках і бальніцах, хтосьці ходзіць у абортныя аддзяленні.
Госці давалі шмат сведчанняў, у прыватнасці, і пра тое, як з дапамогай Панны Марыі і Духа Святога ўдавалася захаваць жыццё многім дзецям, маці якіх вырашылі зрабіць аборт.
Амаль 20 гомельскіх парафіян ужо запісаліся ў «Легіён Марыі». Пакуль ад іх патрабуецца толькі малітва. А пасля выпрабавальнага тэрміну, калі вернікі ўбачаць у «Легіёне Марыі» свой шлях да Бога, яны змогуць уступіць у рух.
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Пра ксяндза Акалатовіча няма звестак ужо паўтара месяцы
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе