Сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі пераносіцца
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Такое рашэнне прынялі ў сувязі з рэспубліканскай сустрэчай у Мінску, на якой была і моладзь Пінскай дыяцэзіі.
Як мы паведамлялі раней, 21 сакавіка ў Гомелі планавалася правядзенне вялікапоснай сустрэчы моладзі каталіцкіх парафій Пінскай дыяцэзіі. Але ў сувязі з тым, што ў Мінску вырашана было правесці агульнабеларускае вялікапоснае малітоўнае чуванне з удзелам Дзяржсакратара Ватыкана кардынала П'етра Параліна, дыяцэзіяльную сустрэчу вырашылі перанесці на больш позні час. Магчыма, яна адбудзецца пасля Уваскрэсення Хрыстова і стане Велікоднай, пра дату будзе паведамлена пазней.
Last modified onНядзеля, 15 Сакавік 2015 23:19
Related items
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа
-
Арцыбіскуп Кандрусевіч – зноў на службе пасля месяца лячэння