BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Моладзь усёй Беларусі запрашаюць на Вялікапоснае чуванне і сустрэчу з Дзяржсакратаром Ватыкана

У начной праграме з 14 на 15 сакавіка - канферэнцыя, сцэнка, малітва, зносіны, Крыжовы шлях, святая Імша.

У сувязі з візітам у Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала Пьетро Параліна замест дыяцэзіяльнага велікапоснага моладзевага чування ў мінскай архікатэдры 14-15 сакавіка адбудзецца міждыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены. Запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі, піша Catholic.by.

Праграма

  • 19.00 – рэгістрацыя
  • 19.45 – прадстаўленне біяграфіі кардынала Пьетро Параліна
  • 20.00 – прэзентацыя дыяцэзій, размова з кардыналам Пьетро Паралінам
  • 21.30 – святая Імша
  • 23.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (моладзь парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску)
  • 23.30 – перапынак на пасілак
  • 00.30 – тэматычная канферэнцыя (а. Яўген Эйсмант SAC)
  • 1.00 – сцэнка (кс. Павел Шчарбіцкі SDB, парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску)
  • 2.00 – Крыжовы шлях (моладзь палатынскай парафіі ў Мінску (Уручча))
  • 3.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці (парафія Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, кс. Канстанцін Анашка)
  • 3.30 – перапынак
  • 4.30 – Песні жальбы
  • 5.00 – Ружанец – хвалебная частка (парафія ў Вілейцы, кс. Юзаф Сярпейка)
  • 5.45 – благаслаўленне на заканчэнне чування
  • 6.00 – пасілак
Last modified onПятніца, 06 Сакавік 2015 11:54
Каментары   
0 #3 Павел 2015-03-12 09:13
Цытую Ирина:
В которм часу выезд из Гомеля?

В субботу в 12.49 на поезде, в 6 вечера мы в Минске. Обратно из Минска в воскресенье в 6.30 утра, в половине двенадцатого мы в Гомеле.

Спешите, билетов почти не осталось ))
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #2 Ирина 2015-03-12 08:57
В которм часу выезд из Гомеля?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #1 Павел 2015-03-10 21:44
Едет группа из Гомеля, если вдруг кто-то еще хочет присоединиться - пишите здесь, оставляя контакты.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць