У дар Папе Рымскаму Прэзідэнт Беларусі перадаў абраз у тэхніцы Гомельскай скані
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Гэта старадаўняе беларускае мастацтва карункаў па дрэве не так даўно было адроджана мясцовымі майстрамі.
Праз Дзяржсакратара Ватыкана кардынала П'етра Параліна, з якім у пятніцу сустракаўся Прэзідэнт Беларусі, ён перадаў у дар Папе Францішку рукатворны абраз «Беззаганнае сэрца Марыі». Работа выканана ва ўнікальнай тэхніцы Гомельскай (або Сожскай) скані і складаецца з карункаў па дрэве. Гэта старадаўняе беларускае мастацтва не так даўно было адроджана мясцовымі майстрамі.
Пры перадачы іконы Прэзідэнт адзначыў, што яна зроблена звычайнымі людзьмі і сведчыць аб міжканфесійным міры і згодзе.
Нагадаем, Кардынал П'етра Паралін падчас сустрэчы перадаў Аляксандру Лукашэнку прывітанне ад Папы Францішка.
У Прэзідэнта Беларусі ўжо склалася традыцыя дарыць вырабы, выкананыя па тэхналогіі Сожскай скані. Напрыклад, у 2013 годзе, віншуючы Архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, арцыпастыра Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, з Уваскрасеннем Хрыстовым, Аляксандр Лукашэнка падарыў яму Велікоднае яйка з дрэва, выкананае ў тэхніцы Гомельскай скані.
А падчас візіту да Папы Рымскага Бенедыкта XVI Прэзідэнт Беларусі таксама дарыў Пантыфіку абраз у тэхніцы Сожскай скані з традыцыйнай каталіцкай выявай Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Фота - Catholic.by
Related items
-
Расійскі арцыбіскуп патлумачыў прычыну сваёй адстаўкі, але не гэта галоўнае
-
Пакінуць Беларусь вымушаныя кусташ санктуарыя ў Браславе і яшчэ двое польскіх святароў
-
Толькі ў адной дыяцэзіі Беларусі католікам дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
У Беларусі – двое новых каталіцкіх святароў. Што пра іх вядома?
-
Рэкордная колькасць дзяцей прыме Першую Камунію ў мінскім катэдральным касцёле