Велікапосныя рэкалекцыі пройдуць у Гомелі - РАСКЛАД
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Весці духоўныя практыкаванні будзе пробашч парафіі Перамянення Пана ў вёсцы Новая Мыш айцец Павел Врубель.
У бліжэйшую нядзелю, 22 сакавіка, у гомельскай рыма-каталіцкай парафіі пачнуцца велікапосныя духоўныя практыкаванні. Весці рэкалекцыі будзе пробашч вядомай сваёй багатай гісторыяй парафіі Перамянення Пана ў вёсцы Новая Мыш айцец Павел Врубель. Святар - выпускнік Пінскай духоўнай семінарыі - ужо мае добры досвед правядзення рэкалекцый.
Слова «рэкалекцыі» у перакладзе з лацінскай мовы азначае «зноў збіраць нешта раскіданае». Духоўныя практыкаванні штогод ладзяцца ў перыяд Вялікага посту, каб дапамагчы вернікам рыхтавацца да святкавання Вялікадня, даюць ўбачыць, што трэба змяніць у жыцці. Таксама рэкалекцыі раскрываюць сакрэт Літургіі пакаяння, даючы магчымасць змагацца са сваімі слабасцямі, абапіраючыся на Госпада.
Рэкалекцыі будуць праходзіць падчас Святой Імшы. Расклад духоўных практыкаванняў: Нядзеля - 9.00, 12.00 і 17.00. Панядзелак - 8.00 і 18.30. Аўторак - 8.00 і 19.00 (Літургіі пакаяння).
Related items
-
У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»