Logo
Print this page

У гомельскай парафіі ўтворана новая Нэакатэхуменальная суполка

У яе ўвайшлі вернікі розных узростаў, прафесій, сацыяльных саслоўяў і нават святар.

На нядзельнай Эўхарыстыі ў гомельскай рыма-каталіцкай парафіі ўрачыста віталі новую Нэакатэхуменальную суполку. Яна ўтварылася пасля заканчэння катэхез, якія праходзілі ў студзені-сакавіку. У новай суполцы - вернікі зусім розных узростаў, прафесій, сацыяльных саслоўяў. Дарэчы, уступіў у суполку і вікарый гомельскай парафіі ксёндз Дамінік.

Цяпер у парафіі стала 8 суполак. Нэакатэхуменальны шлях быў адкрыты ў Гомелі больш за 20 гадоў таму, менавіта такі ўзрост мае першая гомельская суполка.

Нэакатэхуменальны шлях - гэта свецкі рух у Каталіцкай царкве, які аб'ядноўвае мільёны людзей ва ўсім свеце. Яго заснавалі іспанцы Кіка Аргуэльа і Кармэн Эрнандэс ў 1964 годзе ў адказ на секулярызацыю грамадства і заклік Другога Ватыканскага сабору аб новай евангелізацыі. Нэакатэхуменат - гэта абнаўленне свайго хросту праз розныя этапы і жыццё па вобразу першых хрысціянскіх суполак.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.