BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Хрыстос Уваскрос! Прасі, каб уваскрэсіў цябе! - ФОТА ўсяночнай на Вялікдзень

«Гасподзь Ісус для кожнага з нас хоча здзейсніць цуд уваскрасення. Нам жа засталося адкрыць сэрца і сказаць: «Хачу!»

5 красавіка больш за мільярд каталікоў ва ўсім свеце святкуюць Пасху - Уваскрасенне Госпада Ісуса Хрыста. У ноч на нядзелю многія вернікі сабраліся ў святынях, каб сустрэць гэты вялікі пераход ад смерці да жыцця.

Сотні гомельскіх католікаў таксама сабраліся разам у Велікодную ноч, маліліся і слухалі Слова Божае да самай раніцы. З-за недахопу месцаў у касцёле службы праводзіліся паралельна ў двух залах. Многія прыйшлі ў гэтую ноч з дзецьмі, бо перадаць сваю веру дзецям - гэта абавязак кожнага хрысціяніна. І многія абрады адмыслова праводзіліся менавіта для маленькіх вернікаў.

Пачалася ўсяночная з Літургіі святла: каб дзецям было прасцей зразумець сэнс Уваскрасення Хрыстовага, які перавёў людзей ад смерці да жыцця, ад цемры да святла. Вернікі пачулі дзевяць чытанняў: пра стварэнне свету, пра айца веры - Абрагама, пра зыход габрэяў з егіпецкага рабства, а таксама Слова Божае, дадзенае праз прарокаў і апосталаў, Евангелле пра Уваскрасенне Езуса.

Перад кожным чытаннем дарослыя звярталіся да дзяцей, тлумачачы, пра што зараз будзе гаварыць Бог, запрашалі слухаць Яго Слова. Каб дапамагчы дзецям не спаць, іх сабралі перад алтаром выканаць песню аб тым, чаму ў гэтую ноч яны не спяць.

- Пан Езус для кожнага з нас сёння хоча зрабіць гэты цуд уаскрасення. Нам жа засталося толькі адкрыць свае сэрцы і сказаць: «Хачу! Уваскрасі мяне там, дзе я мёртвы ». Калі сямейны - каб уваскрос у сваім шлюбе, калі алкаголік - каб уваскрос для жыцця ў цвярозасці, каб сужэнцы уваскрэслі для новага жыцця, каб прымаць дзяцей, калі дзіця - то каб уваскрос у паслухмянстве бацькам, калі працуеш - каб уваскрос у сваёй рабоце, каб працаваў сумленна не дзеля грошай, а для славы Божай. І ва ўсіх іншых момантах - прасі, каб Гасподзь сёння уваскрэсіў цябе! - заклікаў падчас казання пробашч парафіі айцец Славамір.

Падчас усяночнага чування ў Гомелі ўрачыста хрысцілі траіх дзяцей і двух дарослых.

Завяршылася начное чуванне Хросным ходам пад гук званоў. Святочныя святыя Імшы працягваюцца ў нядзелю і ўвесь наступны тыдзень.

Last modified onПанядзелак, 06 Красавік 2015 11:24
Каментары   
+1 #1 госць 2015-04-06 14:43
Сапраўды ўваскрос! Вялікі дзякуй пробашчу і ўсёй парафіі за гэту цудоўную ноч! Хвала Хрысту ўваскросламу!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць