Logo
Print this page

Перад Вялікаднем гомельскія святары абнавілі зарокі на Імшы Хрызма [фота]

Упершыню ў парафіі ладзілася гэтая асаблівая Святая Імша. Біскуп асвяціў алей для хрышчэння і для памазання хворых.

Напярэдадні Вялікага Пасхальнага Трыдуума ў гомельскай рыма-каталіцкай парафіі ўпершыню прайшла Імша Хрызма, падчас якой біскуп Казімір Велікаселец прыняў абнаўленні зарокаў у святароў, якія служаць у Гомельскай вобласці.

Эксэленцыя біскуп папрасіў тых вернікаў, што сабраліся на Імшы, маліцца за святароў. Бо іх значна больш, чым парафіянаў, атакуе злы дух. Пасля Эўхарыстыі вернікі падарылі ўсім святарам ружы.

Таксама падчас Святой Імшы Хрызма біскуп асвяціў алей для хрышчэння і для памазання хворых.

 

Last modified onЧацвер, 28 Сакавік 2013 17:31
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.