Абмываннем ног у Вялікі Чацвер каталікі пачалі Пасхальны Трыдуум
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Сваё Цела і Кроў Гасподзь дае нам і сёння, каб у нас была гэтая любоў, у якой мы можам служыць адзін аднаму - мыць ногі - кожны дзень.
Ісус прыйшоў не як гаспадар, а як слуга. Таму традыцыйна ў Вялікі Чацвер, калі Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі і абмыў ногі сваім вучням, такія ж абрады выконваюць і каталіцкія святары - мыюць ногі парафіянам. У Гомелі падчас Імшы Вялікага Чацвярга літургію абмывання ног здзейсніў біскуп Казімір Велікаселец.
У Новазапаветныя часы ногі сваім гаспадарам мылі самыя апошнія людзі - рабы, слугі. Рабілі гэта па законе, па абавязку. А Хрыстос, будучы Богам, прынізіў сябе да апошняга, абмыўшы ногі вучням. Але паступіў так ужо не па законе, а з любові. Сваё Цела і Кроў Гасподзь дае нам і сёння, каб у нас была гэтая любоў, у якой мы можам служыць адзін аднаму - мыць ногі - кожны дзень. Святары, манашкі, семінарысты, мужы, маці, дзеці. І калі мы, прымаючы Святую Камунію, адказваем «Амэн», гэта значыць, кажам: я гатовы быць слугой.
Ўмацоўвацца ў служэнні для любові, прыніжацца, а не ўзвышацца, - гэта і ёсць таямніца хрысціянскага жыцця. Сыходзім з касцёла дадому - каб служыць. На працу - каб служыць. І рабіць гэта з паспешнасцю. Спяшацца любіць сваіх бацькоў, дзяцей, мужоў, бліжніх. Спяшацца - бо жыццё чалавечае такое кароткае.
У гэтым годзе каталікі адзначаць Вялікдзень 31 сакавіка. У гомельскім касцёле начное чуванне пачнецца ў суботу ў 23.00.
Related items
- У Газе і не толькі: вулічныя Імшы пры крыжах праводзяць у рэгіёнах Беларусі
- «Умацаванне стабільнасці і адзінства». Дзяржорганы назвалі свае задачы ў рабоце з Царквой
- Пад гукі скрыпкі: у палескім райцэнтры да Першай Камуніі прыступілі двое дзяцей
- «Яго тут няма». Онлайн-краму адзення з хрысціянскім мерчам адкрылі ў Мінску
- Прыклад народнай пабожнасці: паглядзіце, як аформлена капліца ў глыбінцы