Першая Камунія: пачатак новага шляху - з Езусам - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
«Жыццё зможаце лічыць удалым, калі будзеце любіць Езуса і блізкіх. Гэтае правіла лёгка запомніць, але цяжка выканаць».
17 траўня 2015 года ў гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці адбылася радасная падзея - свята Першай Камуніі. Цела і Кроў Езуса Хрыста ўпершыню прымалі 9 дзяцей, выхаванцаў Нядзельнай школы, якіх рыхтавалі да гэтай важнай падзеі сёстры ордэна Маці Тэрэзы. На свята ў храм прыйшлі многія парафіяне і госці.
- Сёння ў вас пачынаецца новая дарога - з Езусам. І не важна, кім вы будзеце: святаром, манахіняй, створыце вялікую сям'ю - галоўнае, каб усё рабілі для Ісуса. Але ў вашым жыцці будзе шмат сітуацый, калі свет будзе схіляць вас сысці з гэтай дарогі. Таму сёння Ісус Хрыстос хоча вас умацаваць, каб вы не аддаляліся ад яго. Ісус кажа, што свет вас не будзе любіць. Свет не любіць вучняў Ісуса, таму што не ведае Бога, яго любоў і міласэрнасць. А самая галоўная ісціна, якую трэба запомніць на ўсё жыццё: Ісус мяне любіць, такога слабага, такога грэшніка, каб і я любіў Бога і сваіх блізкіх, - наказваў дзецям пробашч парафіі айцец Славамір Ласкоўскі. - Ваша жыццё зможаце лічыць удалым, калі будзеце любіць Езуса і блізкіх. Гэтае правіла лёгка запомніць, але цяжка выканаць, таму як мінімум кожную нядзелю хрысціянін ідзе ў царкву, каб умацавацца Святой Камуніяй.
Пасля Імшы бацькі зладзілі для дзяцей салодкі стол, а святарам і законніцам уручылі букеты кветак.
Related items
-
«Вялікая бяда». Яшчэ 5 каталіцкіх святароў вымушаны пакінуць Беларусь – з'явілася рэакцыя вернікаў
-
Беларускі біскуп у Польшчы: жыць у згодзе, нягледзячы на палітычную кан'юнктуру
-
Беларусь пакінуў польскі святар пасля 30 гадоў служэння на Віцебшчыне
-
140 супраць 8. Болей за ўсіх католікаў працягвае «нараджаць» Гродзенская вобласць
-
Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію