Гомельскія каталікі моляцца аб выдзяленні ў Савецкім раёне зямлі пад будаўніцтва храма
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Аблвыканкам зарэгістраваў знішчаную бальшавікамі 75 гадоў таму парафію Успення Божай Маці.
З гэтага часу ў Гомелі афіцыйна дзейнічаюць тры рыма-каталіцкіх парафіі. Гомельскі аблвыканкам на днях зарэгістраваў парафію Успення Божай Маці. Роўна 75 гадоў таму гэтую парафію знішчылі бальшавікі і разбурылі каталіцкі сабор, які знаходзіўся ў раёне цяперашняй плошчы Леніна. Сімвалічна, што цяпер парафію адрадзілі ў Савецкім раёне Гомеля.
Падчас Пасхальнага Трыдуума біскуп Казімір Велікаселец памаліўся аб тых дзяржаўных службоўцах, якія спрыялі рэгістрацыі новай парафіі. Таксама біскуп прасіў Госпада аб станоўчым рашэнні мясцовых уладаў з нагоды выдзялення зямельнага ўчастка пад будаўніцтва храма. Маліцца аб гэтым біскуп Казімір папрасіў і ўсіх вернікаў.
Related items
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці