BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Маладая пара атрымала ў касцёле шлюб і хрышчэнне дзіцяці ў адзін дзень [ФОТА]

Чым хрысціянскі шлюб адрозніваецца ад грамадзянскага і што рабіць бацькам пасля хрышчэння дзіцяці?

На нядзельнай імшы 26 ліпеня Вячаслаў і Людміла Казлоўскія атрымалі ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве шлюб і хрышчэнне сваёй дачкі Веры.

- Гасподзь сёння заключае з вамі Саюз-Запавет і хоча быць Гарантам вашага шчаслівага і бяспечнага жыцця, каб вы маглі ўсё ваша жыццё любіць адзін аднаго так, як Хрыстус палюбіў нас. Таму хрысціянскі шлюб, складзены перад Богам - гэта не тое ж самае, што роспіс у ЗАГСе, - звярнуўся да сужэнцаў пробашч айцец Славамір. - У шлюбнай клятве вы абяцаеце любіць адзін аднаго такой любоўю, якой палюбіў вас Ісус Хрыстос - той любоўю, калі сваё жыццё аддаеш за іншага, той любоўю, у якой чалавек не шукае свайго. Вядома, мы разумеем, што такой любові ў нашым сэрцы няма. Мы здольныя на вялікія подзвігі, але пры адной умове - што нас будуць таксама любіць. Але Ісус Хрыстос гатовы нам дарыць такую любоў, дапамагаць любіць адзін аднаго аж да смерці. Любоў, уласцівую толькі самому Богу.

Таксама пробашч адзначыў, што маленькая Вера атрымлівае сёння ад Бога самы галоўны дар - дар збаўлення. І ўвесь клопат нашага жыцця ў тым, каб абараняць і развіваць гэты дар:

- Вы павінны клапаціцца аб пастаянным росце ў веры вашай дачкі. І Гасподзь усё дае для гэтага: сваё Слова, Святыя Сакрамэнты. Вядома, Гасподзь прысутнічае ў нашым жыцці не для таго, каб у ім не было праблем, а каб дапамагаць вырашаць іх, паказваць, што ўсё, што мы сустракаем у сваім жыцці, Гасподзь дае дзеля нашага выратавання.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць