Выйшаў тэлесюжэт аб рэлігійным турызме на Гомельшчыне [ВІДЭА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Біскуп Казімір Велікаселец распавёў аб каталіцкім храме ў Гомелі, епіскап Стэфан - аб праваслаўных святынях.
Што ўтойваюць галоўныя хрысціянскія святыні Гомельшчыны і як у рэгіёне набірае папулярнасць паломніцкі турызм, распавядае новы сюжэт гомельскага абласнога тэлебачання. Тэма чарговага выпуску сумеснага праекта Тэлерадыёкампаніі "Гомель" і Упраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама «Сардэчна запрашаем на Гомельшчыну!» - рэлігійны турызм.
На паўднёвым усходзе Беларусі, на жаль, захавалася вельмі мала помнікаў гісторыі і архітэктуры. Многія храмы былі разбураны войнамі і савецкай уладай. Пра тое, што захавалася, і аб новых культавых месцах, распавядаецца ў сюжэце. У асноўным гаворка ідзе аб праваслаўных святынях. Пра новы каталіцкі храм у Гомелі перадачы распавёў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, аб праваслаўных святынях - епіскап Стэфан.
Media
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў