Гадавіна катастрофы на ЧАЭС: рэпартаж з Хойніцкай парафіі і зоны адчужэння [фота]
- Written by admin
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
У заражаным радыяцыяй горадзе жывуць каля ста каталікоў, але моладзі і дзяцей сярод іх практычна няма.
Да 27-гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС мы распавядаем аб каталіках аднаго з самых "брудных" гарадоў Беларусі - Хойнікаў. Служыць тут мазырскі пробашч айцец Тадэвуш Волас.
У Хойніцкай парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі каля ста вернікаў, аднак тых, хто пастаянна наведвае храм - ад 20 да 30 чалавек. У асноўным, гэта людзі старэйшага ўзросту, але ёсць і моладзь. У Хойніках дзейнічае група Легіёна Марыі. Дзяцей у парафіі, на жаль, практычна няма. Апошняе хрышчэнне здзяйснялася ў Хойніках два гады таму, а вянчанне - тры гады таму.
- Новая евангелізацыя тут проста неабходная, - кажа айцец Тадэвуш. - Праблема ў тым, што ў Хойніках няма пастаяннага святара. Вядома, паўплывала на сітуацыю і радыяцыя: многім людзям давялося з'ехаць.
Дарэчы, каталікі былі ў Хойніках яшчэ з часоў Рэчы Паспалітай, а пасля прыходу савецкай улады на вернікаў пачаліся ганенні. Парафію атрымалася адрадзіць толькі ў канцы 90-х, будынак былой крамы перабудавалі ў храм, які знаходзіцца ў цэнтры горада, ён быў асвечаны ў 2003 годзе.
Літаральна за дзесятак кіламетраў ад Хойнікаў пачынаецца зона адчужэння, якую мы змаглі ўбачыць на свае вочы.
Related items
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?