BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пасол Ватыкана ў Гомелі: калі з намі Бог, то ўсё магчыма [ФОТА]

Апостальскага Нунцыя сустракалі біскупы, мясцовыя святары і сотні вернікаў.

Вялікае свята нечакана адбылося ў гомельскай каталіцкай парафіі. Мясцовую святыню наведалі Апостальскі Нунцый (Пасол Ватыкана) у Беларусі Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і новы сакратар Нунцыятуры Марынко Антолавіч. Нагадаем, яны прыехалі ў Гомель у складзе групы дыпламатаў некалькіх краін Еўразвязу і прадстаўнікоў Арганізацыі аб'яднаных нацый, каб азнаёміцца з умовамі пражывання ў рэгіёне бежанцаў і перасяленцаў.

Пасля афіцыйнай часткі візіту Арцыбіскуп прыехаў у гомельскі касцёл, дзе яго сустракалі спецыяльна прыбыўшыя ў Гомель з нагоды прыезду Апостальскага Нунцыя Біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, дапаможны біскуп Казімір Велікаселец, а таксама святары дыяцэзіі, сёстры законныя і іншыя госці. Падчас святой Імшы Апостальскі Нунцый звярнуўся да гомельскіх католікаў:

- Распаўсюд веры залежыць ад вас. Гэта ваша пропаведзь кожны дзень - паказаць, што Бог ёсць. Гэта мы можам паказваць, у першую чаргу, сваім жыццём, што Бог - з намі, мы - з Ім, а касцёл - гэта сям'я для ўсіх. Мы можам дапамагчы людзям адчуць любоў Бога, пра якую яны не ведалі, Яго міласэрнасць. Паказваць, што без Бога няма сэнсу жыцця. Тады ваша супольнасць будзе расці, і ў мяне не будуць пытаць - дзе вернікі, дзе ваша супольнасць. Вашым жыццём паказвайце, што Бог ёсць, тады ваша супольнасць будзе расці, і вера будзе расці. Каб у горадзе было бачна святло ад вас, якое паказвала б Аблічча Божае. Так вам трэба працаваць.

- Калі з намі Бог, то ўсё магчыма, - працягнуў Арцыбіскуп. - У Евангеллі мы чуем, як дэманы кажуць Езусу: "Ты Сын Божы!" Але ці павінны яны казаць гэта, вызнаваць веру? Дзе мы з нашым жыццём, нашай штодзённасцю? Наша сэрца, якое зрабілася халодным, не гаворыць пра Хрыста. Але ж прысутнасць Цела і Крыві Хрыста - найбольшы знак Божай любові да нас! Чаму не упрыгожваем сваю душу, калі прымаем Цела Хрыста? Мы чакаем Яго прыйсця і не ведаем, калі Ён прыйдзе, таму павінны быць прыгатаваныя заўсёды. Гэта - наша любоў, надзея, сіла.

Пасля ўрачыстай Імшы адбылася сустрэча Апостальскага Нунцыя з мясцовым духавенствам.

Last modified onЧацвер, 03 Верасень 2015 10:51
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць