Гомельскія каталікі працягваюць вулічную евангелізацыю [відэа]
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
У бліжэйшую нядзелю будзе апошняя магчымасць пачуць Добрую вестку ў цэнтры горада.
У цэнтральнай частцы Гомеля, на пляцоўцы ля храма на вуліцы Савецкай каталікі працягваюць па нядзелях ладзіць вулічную евангелізацыю.
Нагадаем, у Велікодны перыяд нэакатэхуменальныя суполкі гомельскай рыма-каталіцкай парафіі звястуюць пропаведдзю, песнямі і танцамі [фота, відэа].
Кожная евангелізацыя доўжыцца каля гадзіны. Пад гітары і барабаны каталікі спяваюць пра ўваскрасенне Хрыста і кажуць пропаведзь, зыходзячы са свайго досведу, сведчаць пра асабістую сустрэчу з Хрыстом у сваім жыцці. Мінакам кажуць пра любоў Ісуса, раздаюць буклеты і абразкі, некаторыя спыняюцца і распытваюць пра Бога.
У бліжэйшую нядзелю - 5 траўня каля 14.00 - пройдзе апошняя такая эвангэлізацыйная сустрэча і апошняя магчымасць прыйсці і пачуць Добрую навіну ў цэнтры горада.
Media
Related items
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі