Logo
Print this page

Золата для абраза Божай Маці збіраюць у Гомелі

Аклад галоўнай іконы новага касцёла вырабяць з золата вернікаў - ахвяраванні яшчэ прымаюцца.

Католікі Гомеля збіраюць золата, з якога будзе выраблены аклад для абраза Божай Маці - галоўнай, алтарнай іконы новай каталіцкай царквы Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Нагадаем, касцёл для адроджанай парафіі плануецца пабудаваць на Рэчыцкім праспекце.

Узвядзенне другой у Гомелі каталіцкай святыні ў Савецкім раёне, хай нават на ўскраіне горада, дазволіць адрадзіць парафію, знішчаную савецкімі ўладамі ў 1938 годзе. Зараз працягваецца афармленне дакументаў для выдзялення ўчастка зямлі пад будаўніцтва касцёла.

Алтарная ікона для новай святыні - вобраз Божай Маці, якая трымае на руках Дзіцятка Езуса, ужо напісана і знаходзіцца у рэстаўратараў у Мінску, якія вырабяць для яе залаты аклад. Больш за дзесяць парафіянаў ужо ахвяравалі для ўпрыгожвання іконы залатыя вырабы, якія будуць пераплаўлены на аклад, - гэта ланцужкі, пярсцёнкі, кулоны і іншыя прадметы.

Аднак золата для вырабу акладу пакуль не хапае, таму парафіяне новага касцёла працягваюць збор. Вернікі і ўсе людзі добрай волі яшчэ могуць прыносіць няпарныя завушніцы, старыя кольцы, зубныя каронкі і любыя іншыя залатыя вырабы, каб ахвяраваць іх Багародзіцы - гэта магчымасць найлепшым чынам распарадзіцца зямным, часовым багаццем.

Нагадаем, асвяціць краевугольны камень новага касцёла ў Гомеля папросяць Папу Рымскага Францішка.

Last modified onПанядзелак, 21 Верасень 2015 13:47
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.