Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Гэта чарговы ўнікальны праект каталіцкіх выканаўцаў.
Музыканты-католікі Андрусь Такінданг і Андрэй Лугін выклалі відэа з рэпетыцыі сваёй новай праграмы. Музыкі працуюць са старадаўнімі тэкстамі цара Давіда і рыхтуюць праект «Псальмы»:
«Аранжыруем, асэнсоўваем, думаем музыку: інтэрпрэтуем псальмы Давіда. Цяжкая, але цікавая праца. Наперадзе яшчэ шмат песняў, будем дзяліцца творчым працэсам. У выніку падрыхтуем і запішам канцэртовую праграму. Пакуль рыхтуем песні, а пазней да нас далучыцца рэшта музыкаў».
Выканаўцы паведамілі, што спадзяюцца ўжо ўвосень запісаць праграму паводле псальмаў Давіда. Асноўныя інструменты ў праекце – укулеле і гітара.
Нагадаем, раней Андрусь Такінданг запісаў іншы ўнікальны праект: альбом на вершы святой Тэрэзы з Лізьё ў перакладзе на беларускую мову.
Media
Related items
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю