Маладыя шматдзетныя сужэнцы хрысцілі свайго чацвёртага дзіцяці [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Маленькая Рэгіна-Фаўстына атрымала ад Бога самы галоўны дар - збаўлення.
Падчас Імшы ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве дзіцём Божым стала маленькая Рэгіна. Пры хросце ёй далі падвойнае імя - Рэгіна-Фаўстына, у гонар вядомай святой Фаустыны Кавальскай, якая ў сваім «Дзённіку» апісала сустрэчы з Езусам Хрыстом. Праз заступніцтва святой Фаустыны маці Рэгіны атрымала шматлікія ласкі Божыя, таму выбрала гэтае імя для дачкі.
Рэгіна - ужо чацвёртае дзіця ў сям'і маладых сужэнцаў Мікалая і Марыі Казубенка. Старэйшаму сыну - 5 гадоў. Дарэчы, гэта не адзіная 4-дзетная маладая сям'я ў мясцовай каталіцкай парафіі, ёсць таксама сярод гомельскіх католікаў і 5-дзетныя сем'і.
Маленькая Рэгіна-Фаўстына атрымала ад Бога самы галоўны дар - дар збаўлення. І цяпер увесь клопат бацькоў і хросных у тым, каб абараняць і развіваць гэты дар:
- Бацькі павінны клапаціцца аб пастаянным росце ў веры дзяцей. І Гасподзь усё дае для гэтага: сваё Слова, Святыя сакрамэнты. Вядома, Гасподзь прысутнічае ў нашым жыцці не для таго, каб у ім не было праблем, а каб дапамагаць вырашаць іх, паказваць, што ўсё, што мы сустракаем у сваім жыцці, Гасподзь дае дзеля нашага збаўлення, - кажа святар.
Related items
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні
-
Квіткі ў касцёл раскупілі за хвіліны. Храм у Брэсце ператвараюць у канцэртную залу: меркаванні і пытанні вернікаў
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве