Logo
Print this page

Польскія студэнты на шляху ў Катынь і Курапаты наведалі Гомель [фота]

Група моладзі вучыцца ў прэстыжных ВНУ і пасля заканчэння універсітэта будзе займаць у сваёй краіне кіруючыя пасады.

Святую Імшу ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве правяла група польскіх студэнтаў, якія разам са святаром праводзяць экскурсію па месцах расстрэлаў польскіх афіцэраў. Студэнты маюць намер пабываць ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, у Катыні, а таксама ў Маскве і іншых расійскіх гарадах. Па дарозе моладзь спецыяльна заехала ў Гомель, каб правесці тут Эўхарыстыю.

Група студэнтаў вучыцца ў прэстыжных ВНУ і пасля заканчэння універсітэта будзе займаць у сваёй краіне кіруючыя пасады. Экскурсія ладзіцца ў адукацыйных, патрыятычных і духоўных мэтах. Арганізоўвае паездку турыстычнае таварыства "Mazowsze".

 

Last modified onЧацвер, 24 Кастрычнік 2013 18:01
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.