Дзеці з гомельскай парафіі будуць адпачываць у летніку «Карытас»
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Дзеці там не толькі адпачываюць, але і вучацца даглядаць за сабой: па чарзе дзяжураць на прыгатаванне ежы, уборку пакояў, а таксама ўдзельнічаюць у Набажэнствах у мясцовым старадаўнім касцёле.
Чацвёрты год дзяцей парафіян гомельскага рымска-каталіцкага касцёла запрашае на «Канікулы з Богам» Гродзенскае аддзяленне дабрачыннай арганізацыі «Карытас». Хлопцы і дзяўчаты праводзяць час у лагеры, які размешчаны ў вёсцы Няцеч Лідскага раёна. Дзеці там не толькі адпачываюць, ладзяць канцэрты, гульні і дыскатэкі, але і вучацца даглядаць за сабой: па чарзе дзяжураць на прыгатаванне ежы, уборку пакояў, а таксама ўдзельнічаюць у Набажэнствах у мясцовым старадаўнім касцёле.
Дзяцей не палохае тое, што ў лагеры іх чакаюць некаторыя клопаты, і з радасцю яны едуць у Няцеч. Дзе яшчэ можна пагуляць у футбол са святарамі! Там ім весела і там яны адчуваюць, што іх па-сапраўднаму любяць, хоць і не песцяць, а вучаць быць самастойнымі. Два заезды запланаваныя на ліпень і жнівень.
Зона адпачынку ў вёсцы была створана ў 1997 годзе. Дзеці з малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў адпачываюць у лагеры ў першую чаргу. За адну змену ён можа прыняць 65 хлопчыкаў і дзяўчынак. У зону адпачынку прымаюцца дзеці ўзростам ад 8 да 13 гадоў. Усе выдаткі на харчаванне і пражыванне бярэ на сябе «Карытас».
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу