Гомельскі каталіцкі партал пераехаў на новы адрас
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Сайт не працаваў каля 20 дзён з-за тэхнічных праблем, якія ўзніклі на ранейшым хостынгу.
З гэтага часу Гомельскі каталіцкі партал Нараджэння Божай Маці будзе размяшчацца па новым, больш простым у напісанні адрасе - katolik-gomel.by. Практычна ўвесь ліпень сайт не працаваў, за што прыносім прабачэнні нашым чытачам - з-за праблем, якія ўзніклі на хостынгу сайта Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Catholic.by, гомельскі партал быў адключаны. Цяпер сайт атрымаў сваё пастаяннае імя і будзе працаваць самастойна.
У першыя дні працы па новым адрасе магчымыя некаторыя праблемы ў пераходзе да матэрыялаў, спасылак, фотаздымкаў - у такіх выпадках просім чытачоў паказваць на заўважаныя праблемы, паведамляючы пра гэта ў каментарах да дадзенай нататкі.
Last modified onПятніца, 26 Ліпень 2013 21:25
Related items
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту