Біскуп заклікаў каталікоў часова адмовіцца ад алкаголю
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (10)
Такім чынам агульнымі сіламі Касцёл мае намер паўплываць на цвярозасць беларускага народа.
Біскуп Пінскай дыяцэзіі рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі Антоні Дзям'янка звярнуўся да ўсіх вернікаў дыяцэзіі, разаслаўшы лісты па мясцовых парафіях. У сваім звароце біскуп Антоній заклікаў каталікоў адмовіцца ў жніўні ад ужывання алкаголю, каб такім чынам агульнымі сіламі паўплываць на цвярозасць беларускага народа.
Біскуп адзначае, што такая барацьба з алкагалізмам асабліва важная ў жніўні, калі ў краіне праходзіць ўборачная кампанія, паведамляе katolik-gomel.by.
- Ведаем, што час канікул і адпускоў спрыяе спажыванню алкаголю. Таксама неадпаведны падыход да жніва падштурхоўвае некаторыя асяроддзі да рэлаксацыі з дапамогай алкагольных напояў. Такі падыход да працы і адпачынку з’яўляецца памылковым і можа прывесці да сямейных і грамадскіх трагедый, - пишет епископ Антоний. - Таму звяртаюся з гэтым запрашэннем да індывідуальных асобаў, сем’яў, а таксама да ўсіх супольнасцяў нашага грамадства. Менавіта ад нас залежыць, у якой ступені з дапамогай цвярозасці мы прычынімся да хрысціянскага, бяспечнага перажывання перыяду адпачынку. Ад цвярозасці ў працы ў многім залежыць таксама жніво, якое збіраем у гэтым месяцы.
Таму заахвочваю, каб асабліва месяц жнівень зрабіць часам малітвы і намаганняў на карысць цвярозасці і ў яе інтэнцыі. Заахвочваю да гэтага асабліва сем’і, каб знайшлі сваё шчасце і сапраўдную любоў у цвярозасці перажыванай у духу веры. Добра ведаем, як п’янства руйнуе любоў, шчасце і веру, як даводзіць да сямейных драмаў.
Заахвочваю вас да цвярозасці таксама ў сувязі з перажываннем Года веры. Жнівень без алкаголю можа стаць для многіх з нас каштоўнай ахвярай і знакам вернасці Хрысту асабліва ў асяроддзі пакутуючым ад п’янства. Запрашаю ўсіх вернікаў, каб у гэты час на каленях перад Панам выпрошвалі цвярозасць для нашага грамадства.
Зэканомленыя грошы за кошт ненабытага на працягу месяца алкаголю святары раяць ахвяраваць на патрэбы бедных.
Нагадаем, Пінская дыяцэзія ўключае ў сябе ўсё беларускае Палессе - Брэсцкую і Гомельскую вобласці.
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Каталіцкіх святароў няма сярод вызваленых беларускіх вязняў
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
да и лишний повод жёнам пилить своих мужей...
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу