BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У гомельскім касцёле дабраславілі на новы навучальны год [фота]

«Кім ты станеш, прафесарам ці рабочым, - галоўнае, рабіць усё з любоўю, і будзеш шчаслівым».

Традыцыйна ў пачатку навучальнага года ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве адбылося дабраславенне школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў, навучэнцаў і выкладчыкаў. Як даў наказ святар, толькі дзякуючы святлу Духа Святога, аб дарах Якога прасілі ў малітве, можна спазнаць праўду пра Бога, мір і пра нас саміх:

- Важна, каб мы не хавалі сваёй прыналежнасці да Царквы. Смела казалі праўду, якую гаворыць Гасподзь. Апостал Павел сказаў вельмі важную рэч: не будзем павінны нікому нічога акрамя любові. Гэта значыць, што паводзіны дома, у школе павінны быць паводзінамі поўным любові. Гэта значыць: люблю, паважаю, слухаюся старэйшых і настаўнікаў, добрасумленна працую ў школе з поўнай аддачай. Не спісвайце, не лянуецеся і будзьце поўнымі любові, дапамагайце тым, якія займаюцца не вельмі добра.

Цяпер шмат часу школьнікам давядзецца аддаваць не на гульні, а на не вельмі прыемныя рэчы. Але школа вучыць, што ў жыцці часта трэба рабіць тое, што не падабаецца. Вядома, цяжка будзе вучыць вершы, запамінаць нейкія формулы, і вось мы прыходзім у Царкву. Таму што мы людзі слабыя і маем патрэбу ў дапамозе. Бог дае сілы і таксама - сілу верыць. Гасподзь не толькі ў Касцёле, а перш за ўсё ў падзеях нашага жыцця. Калі сядаем за парты, і не хочацца вучыцца, ёсць той, хто можа дапамагчы, - гэта Ісус Хрыстос.

Таму святары раяць: не хочаш вучыць, не хочаш чытаць - прасі Госпада: Божа, дапамажы мне, дай цярпенне. І праз гэта вучымся веры, таму, што Бог дапамагае. Цяжка нешта вырашаць, не ахвота зубрыць табліцу множання - прасі Бога: Госпадзе, дапамажы, ты бачыш, я чалавек лянівы, хачу бегаць, гуляць у мячык, сядзець перад кампутарам. Прасі Бога і будзеш адкрываць, што Ён дапамагае, прысутнічае ў тваім жыцці. Не важна, кім ты станеш, прафесарам ці простым рабочым, - галоўнае, рабіць усё з любоўю, быць з Богам, выконваць Яго волю, і тады будзеш шчаслівым.

Акрамя таго, падчас Святой Імшы 1 верасня гомельскія каталікі сабралі ахвяраванні на дапамогу Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі, студэнты якой таксама прыступілі да вучобы.

Last modified onНядзеля, 01 Верасень 2013 14:28
Каментары   
+1 #1 admin 2013-09-02 15:45
Паведамленне біскупа Антонія Дзям’янкі на распачацце новага катэхетычнага года

Дарагія дыяцэзіяне (...) Працэс навучання і выхавання маладога пакалення важны як для Касцёла, так і для дзяржавы. Таму неабходна, каб усе – бацькі, парафія, школа – усвядомілі сабе неабходнасць гарманічнага і плённага супрацоўніцтва, а таксама адпаведнага падзелу абавязкаў. Вернасць маральным і рэлігійным прынцыпам сярод дзяцей і моладзі – гэта плод добрай і адказнай працы, шчырага клопату бацькоў аб сваім патомстве. Хрысціянскае выхаванне маладога пакалення павінна быць для бацькоў натуральным вынікам паслядоўнай рэалізацыі сужэнскай прысягі, якую яны складалі падчас шлюбу, а таксама абяцанняў, якія яны давалі Богу падчас хросту кожнага дзіцяці. Ва ўсім гэтым выражаецца клопат аб будучыні сям’і, Касцёла і краіны.

На жаль, некаторым бацькам хочацца перакінуць значную частку сваіх абавязкаў на дзяржаву,.. ДАЛЕЙ: catholic.by/.../...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць