Прэзідэнт Беларусі ўзгадніў месца для новага касцёла ў Гомелі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Будаўніцтва другога ў горадзе каталіцкага храма можа пачацца ў канцы 2016 года.
На адрас каталіцкай парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі паступіў ліст за подпісам начальніка аддзела па справах рэлігіі, нацыянальнасцяў і моладзевай палітыкі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыя Чумакова. У лісце, які адрасаваны Генеральнаму вікарыю Пінскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкай царквы ў Беларусі біскупу Казіміру Велікасельцу, гаворыцца аб згодзе прэзідэнта на выдзяленне ўчастка для будаўніцтва ў Гомелі каталіцкага храма:
«Інфармуем вас, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь ўзгадніў месца размяшчэння зямельнага ўчастка плошчай 0,3 га рэлігійнай абшчыны «Рыма-Каталіцкая парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Гомелі» для будаўніцтва ва ўстаноўленым парадку храма па праспекце Рэчыцкім у Гомелі». У лісце таксама гаворыцца пра тое, што Гомельскі гарвыканкам ужо праінфармаваны аб дадзеным рашэнні.
Нагадаем, другі касцёл у 500-тысячным Гомелі плануецца пабудаваць на ўскраіне горада на скрыжаванні праспекта Рэчыцкага і вуліцы Аб'язной. Парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая была зарэгістравана яшчэ ў лютым 2013 года, зараз зможа прыступіць да складання праектна-каштарыснай дакументацыі і афармлення ўчастка. Калі гэтыя працэдуры ўдасца прайсці ў бліжэйшыя месяцы, ужо ў канцы 2016 года можа пачацца будаўніцтва храма. Мы хутка раскажам аб тым, як будзе выглядаць новы касцёл у Гомелі - будынак у псеўдагатычным стылі стане сапраўдным упрыгажэннем горада.
Пакуль у абласным цэнтры дзейнічае ўсяго адзін касцёл, які знаходзіцца на вуліцы Савецкай. Другі каталіцкі храм хочуць ўзвесці ў Савецкім раёне, паколькі вернікам, якія там жывуць, цяжка дабірацца на службы ў іншы канец горада. Да таго ж, памяшканне аднаго касцёла не можа змясціць усіх жадаючых удзельнічаць у Імшы, асабліва падчас святаў.
Related items
-
«Вялікая бяда». Двум святарам у Беларусі не працягнулі дазвол на служэнне – без пастыраў засталіся адразу шэсць (!) парафій
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...