BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Сусветныя дні моладзі з удзелам Папы Францішка - 100 ФОТА + 3 ВІДЭА

На сустрэчы ў Кракаве сабраліся больш за 2 млн. католікаў са 187 краін, у тым ліку 2 тыс. беларусаў.

26-31 ліпеня ў польскім Кракаве праходзілі XXXI Сусветныя дні моладзі, сустрэча маладых хрысціян-католікаў з амаль усіх краін свету - 187-мі. Тэмай сустрэчы стала фраза з Нагорнай пропаведзі Хрыста «Будуць шчаслівыя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць». У Кракаў прыбылі каля 2 млн. гасцей, у тым ліку прыкладна 2 тыс. беларускіх католікаў.

Не пабываўшы ў цэнтры падзей, немагчыма ўсвядоміць, што адбывалася ў горадзе: групы маладых вернікаў з розных кантынентаў размалявалі вуліцы сцягамі сваіх краін, пілігрымы з розных кантынентаў не саромеліся выказваць радасць хто як можа, у тым ліку танцамі пад барабаны на галоўнай плошчы. Беларусаў таксама можна было заўважыць у цэнтры горада: разам з вернікамі з Украіны, Канады, Іспаніі і іншых краін маладыя католікі з Беларусі «акупавалі» помнік Міцкевічу, спявалі песні. «На Беларусі Бог жыве!» - пачуў цэнтр Кракава.

Пілігрымаў чакалі шматлікія фестывалі, канцэрты, іншыя культурныя мерапрыемствы і, вядома, малітоўныя сустрэчы з Папам Рымскім Францішкам. Разам з Пантыфікам каталіцкая моладзь праводзіла св. Імшу, Крыжовы Шлях, чуванне перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Таксама кожны вечар Францішак вітаў вернікаў з «папскага вакна» палаца кракаўскіх біскупаў. Адна з катэхезаў тычылася шлюбнага жыцця:

- Давай, дзякуй, прабачай - рабіце гэтыя тры рэчы, - заклікаў Папа сужэнцаў. - І ніколі не сканчай дзень у сварцы.

Міласэрнасць заўсёды мае маладое аблічча - гэта быў галоўны пасыл звароту Папы да моладзі падчас прывітальнай сустрэчы:

- Міласэрнае сэрца здольнае падзяліцца хлебам з тым, хто яго не мае. Літасцівае сэрца адкрываецца на прыняцце бежанца і мігранта. Мне робіцца сумна, калі бачу моладзь, якая «выйшла на пенсію» раней часу, якая здаецца, яшчэ не пачаўшы гульні, якая ідзе з абыякавымі тварамі, якая губляе сваё жыццё і сілы, бегаючы за гандлярамі фальшывых ілюзій.

Звяртаючыся да моладзі падчас заключнай Імшы, Папа Францішак казаў, што шчаслівае жыццё - гэта не камфортная канапа, і заклікаў паломнікаў падняцца з канапаў «апатыі і камфорту», зараджаючы свет хрысціянскай радасцю, змагаючыся за сапраўдную свабоду. «Мы прыйшлі для таго, каб пакінуць свой след у гісторыі», - падкрэсліў Пантыфік, і перасцярог моладзь ад «заўчаснай старасці» і пасіўнасці, якія крадуць самыя выдатныя гады жыцця і энергію, пазбаўляюць радасці. Паводле яго слоў, моладзь павінна навучыць старэйшых, што «значна лягчэй будаваць масты, чым ўзводзіць сцены». Папа нагадаў, што кожны хрысціянін пакліканы змяніць гэты свет.

На полі ніхто не перашкаджаў моладзі што ёсць сілы выказваць сваю радасць. Тут, ды і ва ўсім горадзе, свет, як быццам сабраны ў адным месцы, стаў іншым: расійскія сцягі лунаюць побач з украінскімі, кітайскія католікі танчаць разам з амерыканскімі, ціск палітыкі тут страціў сваю сілу.

Дарэчы, і ў беларускай групе дзяржаўныя сцягі луналі разам з гістарычнымі - бел-чырвона-белымі. Дзе такое яшчэ ўбачыш! Проста нехта з пілігрымаў прыехаў у Кракаў з афіцыйнай сімволікай, а хтосьці з нацыянальнай - каму што бліжэй. Духоўную падтрымку беларускай групе аказвалі біскупы Алег Буткевіч і Юзаф Станеўскі, а таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і некалькі святароў.

Упершыню Сусветныя дні моладзі прайшлі па ініцыятыве Папы Рымскага Яна Паўла II ў 1986 годзе ў Рыме, і з таго часу адзначаюцца раз у два-тры гады. Фестываль у Кракаве стаў ужо 31-м па ліку, а наступныя СДМ пройдуць у 2019 годзе ў Панаме.

Мы вялі твітэр-трансляцыю з паведамленнямі і фота знаходжання беларусаў у Кракаве, а таксама мерапрыемстваў СДМ. На гэтай жа старонцы размешчаныя відэа-трансляцыі цэнтральных падзей СДМ з удзелам Папы Францішка.

Media

Last modified onПанядзелак, 08 Жнівень 2016 16:22
Каментары   
+2 #2 Catherine 2016-08-03 18:25
Chwala Bogu za dar tych dni mlodziezy.
To bylo niesamowicie!.. ... :lol:
Nazawsze w moim sercu i mej pamieci......
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+6 #1 Николай 2016-08-01 22:20
Невозможно передать, сколько потеряли те, кто не поехал, зарегистрировал ся и побоялся ехать, такое бывает только раз в жизни!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць