Каталікі будуць трымаць пост і маліцца аб міры ў Сірыі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
У гомельскім касцёле малітва адбудзецца ў суботу, а пасціцца вернікі будуць у панядзелак.
У сувязі з рэальнай пагрозай вайны ў Сірыі і нарастаючым міжнародным напружаннем Святы Айцец Францішак заклікаў усіх хрысціянаў і людзей добрай волі да посту і малітвы 7 верасня 2013 года - напярэдадні свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. У гомельскім касцёле малітва адбудзецца ў суботу, а пасціцца вернікі будуць у панядзелак, паколькі ў суботу адзначаецца парафіяльнае свята.
- Заклікаю ўсіх вернікаў сабрацца ў гэты дзень у касцёлах на супольную малітву і перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам прачытаць Літанію да Найдаражэйшай Крыві Пана Езуса, а таксама памаліцца спевам суплікацыі «Святы Божа», - выступіў з афіцыйным паведамленнем біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка. - Усіх, хто ў гэты дзень не будзе мець магчымасці прыйсці ў святыню на спецыяльнае набажэнства па прычыне хваробы, абавязковай працы або з-за іншых перашкодаў, заахвочваю самім выбраць адпаведную малітву і спосаб ахвяравання, каб уключыцца ў агульную малітву і пост Касцёла.
Як дадае біскуп, такім чынам, яднаючыся са Святым Айцом, сотнямі мільёнаў хрысціянаў і людзей добрай волі ва ўсім свеце, мясцовыя каталікі ўзнясуць маленне да Бога - Валадара Супакою, каб выпрасіць у Яго неабходныя ласкі для ўсталявання міру паміж народамі:
- Верым, што такі хрысціянскі акт малітвы і ахвяры дапаможа канфліктуючым бакам паўстрымацца ад насілля і кровапраліцця, забяспечыць мірную будучыню як для хрысціянаў, так і для ўсіх грамадстваў блізкаўсходняга рэгіёна і ўсяго свету.
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа