Францыя абыграла Беларусь - гомельскія каталікі балелі на стадыёне (ФОТА гульні)
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
У напружаным матчы Беларусь двойчы вяла ў ліку, але не здолела ўтрымаць перавагу.
На гомельскім стадыёне 10 верасня прайшоў кваліфікацыйны матч Чэмпіянату свету па футболе нацыянальных зборных Беларусі і Францыі. Падтрымаць родную каманду прыйшлі многія парафіяне гомельскай рыма-каталіцкай царквы, а таксама пробашч айцец Славамір Ласкоўскі.
Стадыён быў літаральна перапоўнены, і гледачы не расчараваліся ў тым, што прыйшлі на матч. На працягу ўсёй гульні захоўвалася напружанне, Беларусь двойчы вяла ў ліку, але не здолела ўтрымаць перавагу. Амаль увесь матч на полі правёў лепшы футбаліст Еўропы 2012/2013 года Франк Рыберы, які аформіў дубль, у тым ліку забіўшы гол з пенальці. Выніковы лік - 4-2 на карысць Францыі.
Зборная Беларусі займае апошняе месца ў турнірнай табліцы і правядзе апошнюю гульню на выездзе ў Іспаніі.
Related items
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар